Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

AKT II

Лес. На пні сядзіць пастух, пляце лапаць.
Зьяўляецца студэнт, у руках кніжка.

Студэнт (аглядаецца па бакох, убачыў пастуха).

Пастух. Добры дзень, панічок!

Студэнт. Скаціну пасеш?

Пастух. Скаціну.

Студэнт. Яшчэ ня ўзыходзіла сонца, а я праз сон чуў голас пастуха, які зазываў на паству скаціну.

Пастух. Досьвіткам стараюся выганяць, авадні не дакучаюць.

Студэнт. Шчасьлівы селянін тым, што можа бачыць усё хараство прыроды.

Пастух. А якая карысьць яму ад гэтага, калі ён за працай сонца яснага ня бачыць?

Студэнт. І гэта праўда!

Пастух. Нарадзіўся мужык, — сьледам за ім холад, голад, хвароба, бяда… змагайся, бо зломіць, як шчэпку. Пераківаўся, ня даўся ў лапы сьмерці, — другое ліха на дарозе — пажар, навальніца. Паном другое. Ім ні сеяць, ні баранаваць, хлеб гатовы сам прыдзе.

Студэнт. Ты-ж, браток, ня лічы мяне за пана.

Пастух. Чаму, паніч, так кажаце?

Студэнт. Табе-ж ведама, хто я. Таксама мужык.

Пастух. Мала што калі было! Паніч цяпер пан. Вучоны і чалавек добры.

Студэнт. Нічога добрага я не зрабіў для вас.

Пастух. Ласкавае слова — і то радасьць селяніну.

Студэнт. Ад каго-ж табе чуць яго? Нябось, далей панскіх абшараў нідзе ня бываеш.

Пастух. Ды ведама! Больш на полі ды ля дзьвярэй палацаў панскіх.

Студэнт. Нябось, пані палкоўніца часта благаслаўляе?