імі судзьдзёў. Па 70 артыкулу першага разьдзелу статуту 1566 году ў кождым павеце ўстанаўляецца прысяглы падкаморы, аселы ў тым павеце; яго назначае гаспадар, і ён на сваім урадзе астаецца на ўсё жыцьцё, як і іншыя ўраднікі земскія; пры паступленьні на ўрад павінен даць прысягу. Ва ўсіх спрэчках зямельных і межавых, пасьля перадачы яму справы земскім судом, падкаморы павінен, па праву свайго ўраду, даць назвы старанам ад свайго імя і за сваёй печацьцю і назначыць рок завіты (неадложны тэрмін) для выездак на спрэчную зямлю. Падкаморы, выехаўшы на мейсцо і разглядзіўшы вывады права, лісты і знакі гранічныя і распытаўшы прыведзеных старонамі людзей граніцы, павінен дапусьціць к доваду тую старану, чые лісты лепшыя і знакі ясьнейшыя і знаючыя людзі заслужываючыя большай веры, і выслухаўшы довад згодна статуту, павінен адзначыць валаданьне і пакапаць капцы, і даць на тоя лісты свайго суда, пад сваей печацьцю і подпісам сваей рукі. Па суду падкаморага, калі б выказалася патрэба спагнаць выдаткі, то падкаморы павінен справу аб гэтым адаслаць у той земскі суд, з каторага яна да яго была прыслана. Плата падкамораму была ўстаноўлена так: за кожды зьнешні капец па 24 грошы, а за сярэднія капцы па двадцаць грошы ад кождага. А капцы павінны быць роблены не бліжэй як па тры шнуры валочныя, выключаючы тыя мейсцы, дзе граніца скрыўлена і вымагае капцоў больш густа. А дзе бы капцоў не вымагалося, а толькі празначэньне мяжы, там ад такой мяжы ад кождых трох шнуроў валочных ідзе падкамораму дванадцаць грошы. А каб судовасьць не спынялася, падкаморы ў кождым павеце сабе на падмогу мае права выбраць аднаго або двох каморнікаў, шляхціцоў у павеце аселых, людзей веры годных і заможных, каторыя на роках судовых перад каштэлянам або маршалкам паветовым і перад урадам земскім або дворным павінны даць такую ж прысягу на свой каморніцкі урад, як і сам падкаморы. А пасьля кожды з іх асобны, па назначэньню падкаморага дзе бы сам падкаморы на каторай справе ня мог быць, карыстаюцца тымі ж правамі і поўнасьцю ўлады, як і сам падкаморы.
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/91
Выгляд