Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖЫДЫ Ў БЕЛАРУСІ

Жыды на беларускіх землях яўляюцца старадаўнымі жыхарамі. Ужо ў канцы XІV сталецьця істнуюць жыдоўскія кагалы ў Бярэсьці, Горадні, Троках. Вялікі князь Вітоўт у 1388 г. даў жыдам прывілей, якім абясьпечалось іх цывільнае палажэньне ў дзяржаве. Паводле прывілея Казіміра Ягайлавіча ў 1441 г., троцкія жыды атрымалі майборскае права, зраўнаньне ў правох з хрысьціянамі, акром таго, свой аўтаномны суд. У XV сталецьці жыды мелі вялікае значэньне ў Літве, як аткупшчыкі і фінансавыя агэнты ўраду. У 1495 г. урад змяніў сваю палітыку ў стасунку да жыдоў. Вялікі князь Александр, як думаюць з прычыны жаданьня конфіскаваць жыдоўскія пазыкі ўраду, пастанавіў: «жыдоў зямлі нашай вон выбіці». Выгнаныя жыды ўцяклі ў Польшчу, Кафу і Константынопаль. Маетнасьць жыдоў была сканфіскавана. Часьць маетнасьці перэшла ў рукі паасобных людзей і ўстаноў. У 1503 г. жыдам было пазволена вярнуцца назад у Літву. Жыды атрымалі назад сваю маетнасьць. У 1507 г. Зыгмунд І-шы пацьвердзіў старыя прывілеі жыдам, каторыя былі ўпісаны ў стары, 1529 г., Літоўскі статут.

Дзякуючы прывілеям эканамічнае палажэньне ў дзяржаве вельмі ўзмацавалася. Жыды ўзялі ў арэнду ад дзяржавы мэньніцу (манэтны двор), тамажні і нават выбіраньне ад грамадзян дзяржаўных падаткаў. Шляхта была нездаволяна ўзмацаваньнем жыдоў. У 1559 г. на сойме шляхта выступіла з жаданьнем, каб арэндатары дзяржаўных рэгалій былі хрысьціяне. Аднак непрыхільнае аднашэньне дробнай шляхты была адваротным да стасунку магнатаў да жыдоў. Магнаты шырока карысталіся крэдытам у жыдоўскіх капіталістаў і заўсёды станавіліся на абарону апошніх. Галоўна, наплыў жыдоў у Беларусь быў пасьля 1648 г. у зьвязку з жыдоўскімі пагромамі на Ўкраіне. У адміністратыўным аднашэньні жыдоўства дзялілася на Беларускую сынагогу і на кругаколіцы: Менскую, Мсьціслаўскую*, Слонімскую,