Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВОЙТ

Па местох, дзе местскі суд быў аддзелены ад суда земскага і замковага, а асабліва ў местох, карыстаўшыхся Майборскім правам, галоўным, а часам і адзіным судзьдзёй быў войт. Яго суду, па грамаце 1510 году, падлегалі ў Полацку ўсе мешчане, г.зн. сябры местовага самаўрадаваньня, а такжа ўсе чорныя людзі і закладні, жыўшыя як у замку, так і каля замку; такжа за Дзьвіной і на ўсякім мейсцы ў Полацку, за кім бы закладні ні жылі, — за ўладыкам, за ігуменяй, за князямі і за баярамі, за ігуменамі і за папамі на ўсякіх землях царкоўных, князёўскіх і баярскіх. Паводле граматы 1511 году, дадзенай Новагрудку на Майборскае права, суд і ўправа местскія былі перададзены войту, пры каторым для суда і ўправы назначаліся ешчэ шэсьць радцаў і восем прысяжнікаў. З паміж радцаў, між імі і войт, кожды год павінны быць выбіраны два бурмістры, каторым выдзеляліся некаторыя справы для суджэньня. Войт атрымліваў ад усіх перасудаў (па цывільных справах) і віж (па крымінальных справах) трэцьці пенязь, а два пенязі ішлі на ратушу. Местскі суд ва ўсіх местох, карыстаўшыхся Майборскім правам, адбываўся не іначэй як перад войтам разам з бурмістрамі і радцамі, і ў гэты суд ніякія ўрадоўцы гаспадарскія ня мелі права ўступацца, ні воеводы, ні старасты. Войты назначаліся самім гаспадарам, і войтаўскаму суду падлегалі ўсе справы, акром спраў па зямельнаму ўладаньню, якія справы заўсёды заставаліся за гаспадаравымі ўраднікамі — воеводамі, старастамі і дзержаўцамі.

У местох, не карыстаўшыхся Майборскім правам і дзе местскі суд ня быў аддзелены ад земскага суда і ад суда гаспадаравых ураднікаў, таксама як і гаспадаравых сёлах, хоць і бывалі войты, але яны ня мелі права суда, гэта былі проста местовыя старасты, і іх абавязкі былі толькі адміністратыўныя, а не судовыя. Гэтак у ўстаўнай грамаце Могілеўскім мешчанам 1561 г. сказана: «даручылі і далі войтаўства ў месьце на-