Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

думаць, што і горад атрымаў сваю назову ад імя зьвяроў — тураў, — чысьленых калісь у тутэйшых ваколіцах.

Дрыгвічы, як і ўсе беларускія племёны, упраўляліся сваімі ўласнымі князямі. Летапісь кажэ, што пасьля заснаваньня Кіева род кіеўскіх князёў «стаў княжыць у Палянаў, а ў Дрыгвічоў былі свае князі» і г.д.

Грэцкі імпэратар Канстантын Багранародны называе Дрыгвічоў здольнымі майстрамі ў будаваньні лодак і наагул водных судзён, якія вывозіліся на продаж у Грэцыю, па Прыпяці і Днепру.

У Х сталецьці Тураўскае княжства падпадае пад уласьць Кіева. Само сабой з далучэньнем Турава да кіеўскага пасаду родавыя дрыгвічанскія князі ўступаюць свае мейсцо сваяком вялікага князя кіеўскага, аднак не саўсім трацяць значэньне і свой уплыў на народ.

Якое значэньне меў Тураў у вачах кіеўскага князя Валадзіміра, можна бачыць з таго, што гэты вялікі князь на Тураве саджае старшага свайго сына Сьвятаполка. Сьвятаполк, трапіўшы ў атмасфэру пануючага нездаволеньня, хутка перэнімаецца інтарэсамі зямлі і пачынае патураць незалежніцкім думам тураўскіх землян. Ён з сэпаратнымі мэтамі выпісвае на свой двор біскупа Рэйнбэрга з Кольбэрга, дзеля шырэньня тут, контра-Кіеву, лацінскага абраду, ды з помаччу цесьця свайго польскага караля Болеслава I-га плянуе паўстаньне з мэтай дабыць Тураўскаму княжству поўную незалежнасьць. Калі б задуманы Сьвятаполкам плян удаўся, то даволі ўжо пашырэны біскупам Рэйнбэргам лацінскі абрад атрымаў бы тут верх над усходным абрадам. Але Валадзімір у свой час даведаўся аб замыслах туроўцоў і стлуміў паўстаньне. Біскупа Рэйнбэрга схапіў і пасадзіў у турму, а контра яго місыйнай чыннасьці заставіў у Тураве катэдру грэцкага абраду і абсадзіў яе біскупам грэкам.

Аднак сэпаратны кірунак тураўцаў не замер. Спусьціўшы паў веку, ён ізноў ажывае ў 1157 гаду. На гэты раз тураўскае грамадзянства ўплянавала паўстаньне пры помачы князя Юрья Валадзіміравіча, найбліжэйшага дарадчыка вялікага князя кіеўскага. Паўстаньне ўдалося. Чысьлены род кіеўскіх