Старонка:Вінаваты (1930).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Калі дайшла чарга да Шаўца, ён падаў праз вакенца свае дакуманты, усунуў, наколькі магчыма было, туды голаў і нарыхтаваўся нешта сказаць. Але чалавек за вакенцам, не пазіраючы на Шаўца, павольна разгледзеў дакуманты, глянуў у альфабэтную кніжку, пазяхнуў, шырока разявіўшы рот, і, не адрываючы погляду ад папер, падаў дакуманты назад.

— Пачакайце...

Шавец хацеў нешта вытлумачыць чалавеку за вакенцам.

— Таварыш! Я ў вас ужо быў на тым тыдні, вы казалі...

— Я кажу пачакайце. Я высьветлю...

Мужчына, які стаяў у чарзе за Шаўцом, прасунуў локцем руку наперад Шаўца і адціснуў яго.

Хтосьці запытаў:

— Ну, як у цябе?

— Нічога. Сказалі чагось пачакаць.

Шавец адышоў ад чаргі, азірнуўся на незнаёмых людзей, нагледзеў вольнае месца, падышоў, прытуліўся плячыма да сьцяны і так стаяў.

Улева ад яго ног, каля сьцяны, на памосьце, ся-