Старонка:Вінаваты (1930).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выціснуў з шалупайкі ў рот сабе сопкае і са смакам еў пагарэлую цьвёрдую шалупайку.

Тры гады, якія пражыла Маланьня ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Яе гарадзкі ўбёр розьніў яе ад усёй сям’і. Маланьня адчувала гэта і хацела, каб як-небудзь згладзіць гэную розьніцу сваімі паводзінамі.

— Ай, я, вельмі-ж люблю печаную бульбу, яшчэ не забылася.

— Дык праўда, сядай ды паспытай, мо’ даўно ела ўжо яе, — запрашаў Кандрат.

Жонка ставіла на стол малако і, скоса зірнуўшы ў бок Кандрата, праказала:

— Чаго ты з бульбай сваёй прыстаў, вось смак знайшоў...

У шыбы бразкаў восеньскі дробны дождж. Са стрэх на мяккі пясок каля сьвежа насыпанай прызбы пякалі кроплі вады.