Гэта старонка не была вычытаная
Мельхталь.
Што, позна ўжо?
Баўмгартэн.
Так, вартаўнік начны
У Зелісбергу[1] двойчы прагукаў.
(У далечыні чуваць звон).
Мейер.
Стой, ціха!
Бюгель.
У лясной капліцы звон
Загаманіў і гук плыве са Швіца.
Флюэ.
Паветра чыстае, далёка гук нясе.
Мельхталь.
Хай пойдзе хто з вас і агонь запаліць,
Няхай гарыць, пакуль збяруцца людзі.
(Двое выходзяць).
Зева.
Ноч ясная ад месяца; без руху
Раскінулася возера, як люстра.
Бюгель.
Ім добрая дарога.
Вінкельрыд (паказвае на возера).
Гэй, глядзі!
Туды глядзіце!
- ↑ Вёска на беразе возера Зелі.