Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык што-ж рабіць! Усе ўжо у магіле,
З кім некалі я жыў і будаваў.
І пад зямлёю ўжо ляжыць мой час;
Шчаслівы той, каму у новым жыць
не давядзецца. (Выходзіць).


ДРУГАЯ З‘ЯВА

Лугавіна, абкружаная высокімі скаламі і лесам. Па скалах пракладзены сцежкі са ступенькамі, па якіх потым спускаюцца сяляне. У глыбіні відаць возера, над ім відаць бляск месяца. У перспектыве высокія горы, за якімі маячаць снегавыя вяршыны. На сцэне цёмна, толькі возера і далёкія глетчары заліты святлом месяца. Мельхталь, Баўмгартэн, Вінкельрыд, Мейер Сарнен, Буркгарт-Бюгель, Арнольд-Зева, Кляўс-Флюэ і яшчэ чацвёра сялян, усе ўзброеныя.

Мельхталь (яшчэ за сцэнай).

Вось сцежка горная, хутчэй за мной!
Я пазнаю скалу і крыж над ёю;
Прыйшлі мы, гэта Рутлі[1].
(Уваходзяць з паходнямі).

Вінкельрыд.

Слухай!..

Зева.

Пуста.

Мейер.

Няма яшчэ нікога. Мы на месца

Раней за ўсіх прыйшлі мы, унтэрвальдэнцы.
  1. Згодна швейцарскага народнага падання нарада ў Рутлі (Rütli) адбылася ў ноч на 8 лістапада 1307 г.