Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Гедвіга, дзетак маіх маці, бог

Нам дапамог — тыран нас не разлучыць.

Гедвіга (кідаецца яму на шыю).

О, Тэль! Які я жах перажыла.
(Манах прыслухоўваецца).

Тэль.

Мінуўся жах і засталася радасць!
Ізноў я з вамі! У сваёй хаціне!
Ізноў я тут стаю паміж сваіх.

Вільгельм.

Скажы, а дзе падзеў ты лук свой, бацька?

Яго не бачу я.

Тэль.

І больш не ўбачыш:
Яго пакінуў у святым я месцы;

Ён паляванню больш служыць не будзе.

Гедвіга.

О Тэль, Тэль! (Адступае назад, пусціўшы
яго рукі).

Тэль.

Што цябе пужае, жонка?

Гедвіга.

Як, як прыйшоў ты зноў? Твая рука…

Тэль (шчыра і адважна).

Вас бараніў я ёю і краіну;
Яе ўздыму я смела да нябёс.

(Манах робіць рэзкі рух, Тэль яго заўважвае).

Хто гэты брат?