Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манах.

Агнём, што абагрэў мяне гасцінна,
Жыццём дзяцей вам мілых, якіх я
Абняў… (абнімае дзяцей).

Гедвіга.

Што вы задумалі? Не рушце
Маіх дзяцей, вы не манах, не, не!
Адзенне ваша азначае шчырасць!
Ды шчырасці няма у вашым твары.

Манах.

Я самы нешчаслівы між людзей.

Гедвіга.

Няшчасце знойдзе водгук сабе ў сэрцы!

Ваш погляд страхам пранізаў мяне.

Вальтэр (падскоквае).

Матуля, бацька! (Выбягае).

Гедвіга (хоча ісці, дрыжыць і спыняецца).

О мой божа!

Вільгельм (выбягае).

Бацька!

Вальтэр (за сцэнай).

Ты зноў вярнуўся!

Вільгельм (за сцэнай).

Бацька, мілы бацька!

Тэль (за сцэнай).

Я з вамі зноў. А маці ваша дзе? (Уваходзяць
разам).

Вальтэр.

Вось ля дзвярэй, сыйсці не можа з месца;

Калоціцца ад радасці і страху.