Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Баўмгартэн.

Саюзам злучаны мы ўсе на вечны час,
І нічые не страшны нам пагрозы!

Уваходзяць Расельман і Штаўффахер.

Рэсельман (уваходзячы).

Вось жудасная справядлівасць неба.

Сяляне.

Што? Як?

Рэсельман.

Ў якія мы часы жывем!

Вальтэр Фюрст.

Што сталася? Скажыце, Пане Вернер!
Ў чым справа?

Сяляне.

Што такое?

Рэсельман.

Навіна!

Штаўффахер.

Ад нашых страхаў вызвалены мы.

Рэсельман.

Забіты імператар!

Вальтэр Фюрст.

Божа мілы!
(Сяляне акружаюць Штаўффахера).

Усе.

Забіты? Як? Вы чулі? Імператар?

Мельхталь.

Не можа быць! Адкуль такая вестка?