Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галасы.

Ды хто-ж забіў яго?

Рудольф Харрас.

Народ пракляты!
Тут смерць, а музыка ўсё грае.
Хай замоўкне.

(Музыка замаўкае, народу на сцэне робіцца больш).
Пане ляндфогт, вы гаварыць не ў сілах,

Мо загадаеце мне што?

(Геслер робіць знак рукою і сярдзіта паўтарае яго, убачыўшы, што ніхто не зразумеў яго).

Куды?
У Кюснахт? Я не зразумеў вас! Кіньце
Вы гневацца, пакіньце ўсё зямное.
Падумайце як з небам прымірыцца.

(Усе паязджане абступаюць паміраючага, не выказваючы ніякага спачування).

Штусі.

Як ён збялеў. Смерць сэрца закранула,
І вочы закрываюцца яго.

Армгарда (узнімае дзіця).

Глядзіце, дзеці, як тыран канае!

Рудольф Харрас.

Праклятае баб‘ё, няма ў вас сэрца —
На жудасць гэткую глядзець з уцехай!
Дапамажыце — ці-ж няма нікога —
Мне выцягнуць з грудзей яго стралу.

Жанчыны (адступаюць назад).

Дапамагаць таму, каго бог знішчыў?