Гэта старонка не была вычытаная
Геслер.
Чаго ты мне тут стала на дарозе?
Сыйдзі назад!
Армгарда.
Мой муж сядзіць ў турме,
А дзеткі вось без хлеба. Пашкадуйце
І злітуйцеся над няшчасцем нашым.
Рудольф.
Хто вы? Хто муж ваш?
Армгарда.
Ён касец гаротны
І жыў на Рыгі, на гары высока,
Над прорвамі касіў ён там траву,
Што парасла на скалах недасяжных,
Куды не можа быдла паднімацца.
Рудольф (да ляндфогта).
Якое жаласнае цяжкае жыццё!
Я вас прашу, вярніце вы ёй мужа!
Калі-б і цяжкі ён зрабіў учынак,
Ён пакараны цяжкім рамяством. (Да жанчыны).
Усё будзе зроблена. Прыходзьце ў замак
Усё будзе зроблена. Прыходзьце ў замак
Са скаргаю сваёю. Тут не месца.
Армгарда.
Не, не! З дарогі я не саступлю,
Пакуль мне фогт назад не верне мужа.
Шэсць месяцаў сядзіць ён у турме
І справядлівага суда дарма чакае.
Геслер.
Жанчына, гвалт тут не паможа. Прэч!