Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Што-ж, нават горы

Ўжо валяцца? Дзе моцнае што ў свеце?

Штусі.

А то яшчэ другі адбыўся цуд.
Казаў адзін мне — з Бадэна ішоў —
Паехаў рыцар раз да караля
І шэршні роем на яго напалі
Дарогаю; каня апанавалі,
І конь зваліўся мёртвым на зямлю;
Да караля-ж дабраўся рыцар пешкі.

Тэль.

Слабы таксама мае сваё жала.

(Армгарда прыходзіць з дзяцьмі і становіцца на дарозе.)

Штусі.

Вялікую бяду вяшчуе гэта
А так-жа нечуваныя злачынствы.

Тэль.

Злачынстваў гэтых поўны кожны дзень;

Няма на іх ніякіх прадвяшчанняў.

Штусі.

Шчаслівы, хто працуе ў полі мірна
І без тугі жыве сярод сваіх.

Тэль.

І мірны ўжо не можа жыць спакойна,
Калі са злым суседам не паладзіў.

(З неспакойным чаканнем глядзіць уверх
на дарогу).