Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І кожны ідзе сваёй дарогай простай,

Па сваіх справах, а мая — забойства. (Сядае).

Калісьці, як вяртаўся бацька, дзеці
Яго з такой уцехай спатыкалі;
Ішоў адкрыта ён і нёс гасцінцы —
Прыносіў кветкі горныя, прыносіў
Дзівосных птушак або аманіт[1],
Што падарожныя ў гарах знаходзяць.
Цяпер чакае ён другой здабычы,

Забойства ладзіць ён на дзікай сцежцы,

Пільнуе ворага жыцця ён.
І усё-ж такі пра вас ён мысліць, дзеткі,
Пра дарагую вашую нявіннасць,
Каб ад тыранавай укрыць вас злосці,

Падрыхтаваў ён лук свой для забойства.
(Устае).

Сачу я значную дзічыну. Іншы
Стралец не утоміцца праз цэлы дзень
Хадзіць кругом праз сцюжы і завеі
І са скалы ён скача на скалу,
Паўзе уніз і ўверх па коўзкіх кручах,
Да іх прыліпшы ўласнаю крывёю,
Каб дзіч убогую упаляваць.
Тут будзе больш каштоўная дзічына,
Я ў сэрца ворага ліхога целю.

(Здалёку чутна вясёлая музыка, якая набліжаецца).

Я ўсё жыццё ў руках трымаю лук,
Усё жыццё ў стральбе практыкаваўся;

  1. Скамянелая ракушка ў выглядзе баранняга рога, якая сустракаецца ў Альпах.