ЖЫЦЬЦЕ ЯК МОРА-АКІЯН
Жыцьцё, Як мора-акіян… А шчасьце — бераг дальні… Ідзе ў пустэльні караван Пад гукі ветраў Пахавальных…
Цьвітуць ў Італіі сады… І сонца там і мора Бліжай, І ты глядзіш з журбой Туды, Над дальлю рукі ўзьняўшы Крыжам.
Хмяльней там Дзікае віно. І там штодзень гудуць фокстроты, А мне, Мой дружа, ўжо даўно Абрыдла ўсё… нат воблік Цноты…
Шчасьлівы я, што тут жыву. Й за гэты край вясной вялікай Быць можа Зьнімуць галаву, Праколяць цела гострай пікай.