Старонка:Вяршыні жаданьняў (1930).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе песьні
Новых дзён гудуць
І сьцяг праменьніцца саветаў —
Другіе творцы
Павядуць
Наш край да ленінскае мэты…

І ты,
Быць можа, скажаш ты,
Што любіш ты, і не забудзеш,
І ўсіх зямных краін
Сады
Мне прынясуць
Вянкі на грудзі…

І зноўку пройдзе караван,
І шчасьце зноўку будзе сьніцца.
Жыцьцё,
Як мора-акіян…
А лёс мой —
Віхар-навальніца…

Што-ж мне Італіі сады?
І той спакой
І сонца поўдню?..
Пад новы гул тваіх
Турбін
Я песьні радасьцю напоўню!

1929

|}