Вы кажаце мне, што душа у поэта, Калі спараджае ён дзіўныя вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люду ён — першы…
Ах, дзякуй вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчасьлівай была-бы, Калі-б я ня ведаў, панове, Што пекна сьпяваюць і жабы.