Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Вы, панове, пазіраеце далёка,
Ў бліску сонца з вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока: —
Днём ня бячыце Вы зорак пуцяводных.

Заглянеце-жа, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ўночы і ў палудню
У вадзе люстранай адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснула глыбока
Ўніз, у норы пад’зямельныя пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Заглянеце ў душы — студні са сьлязамі.