Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Кінь вечны плач свой аб старонцы!
Няўжо-жа цёмнай ноччу ты
Ня бачыш, што глядзіцца сонца
Ў люстэрка — месяц залаты?

Не згасла сонца! Сонца гляне,
Усіх падыме ада сна!
Ён, гэты дзень, яшчэ настане, —
І ачунее старана!

Я пад яе зімовай маскай —
Пад сьнегам — бачу твар вясны,
І вее верш мой дзіўнай казкай,
І ясны ён, як зорак сны.