УПАЛІ З ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА…
Упалі з грудзей пана бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І стуль так маркотна і пільна На край мой радзімы глядзяць… Што-ж там яны, ясныя, бачаць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?…