Змоўк пясьняр, затаіў свае шчырыя песьні,
Ён іх болей ужо не пяе.
Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні
Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсьне
І струёй лынуць вершы з яе.
Гэтак часам уходзіць у землю крыніца,
Дзесь у нетрах таёмна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца.
Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца
І радзімаму краю служыць.