Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАПІШЧЫК.

На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном,
Прыгожа літары выводзіць ён пяром,
Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі
Чырвоную страку; усякімі цьвятамі,
Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў
І птах нявіданых, спляценьнем завіткоў
Ён пакрашае скрозь — даволі ёсьць знароўкі.
Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі,
І загалоўкі ўсе, — няма куды сьпящыць!
Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць
Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонца
Стаўпамі падае праз вузкае ваконца
І крупіцца у іх прыгожы, лёгкі пыл;
Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл,
Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі
У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі,
Як жар, гарашчымі; а тут, каля вакна,
Маліноўка пяе і стукае жаўна.

І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць
Нбяркім серабром; нячутна дзень праходзіць,
Ўжо хутка будзе ноч і першая гвязда
Багаславіць канец прыгожага труда.