Старонка:Вянок (1913).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВАДЗЯНІК.

Сівавусы, згорблены, я залег між цінай,
І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.
Твар травой аблутана, бытцым павучынай,
Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.

Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, —
І усё навокала сном адвечным сьпіць.