Старонка:Вянок (1913).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

НАД ВОЗЕРАМ.

Сонцэ ціха скацілося з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Агледае бахматые зоркі,
Цягне з возера срэбные сеці.

У іх русалкі заблуталі косы, —
Рвуць і блутаюць срэбрные ніці
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапочэ русалкам: „засьніце“…