Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рускае Зямлі. Ведама з летапісу, прыкладам, страшэннае паражэньне нанесенае горадзенскім Усеславічам літоўцамі у 1107 г. А гэта таму, што і тутака, на захадзе, нягорш, як на ўсім далейшым на ўсход славянскім абшары, панавалі міжусобныя войны. Абодва адрыўкі „Слова,“ датычачыя князёў полацкай зямлі, ярка рысуюць вынікі гэткай хатняй вайны і братняй барацьбы для іх бацькаўшчыны. Гэтыя нязвычайна яркія адрыўкі з паэмы дадзены ў папярэднім нумары "Калосься" у перакладзе Купалы.

І вось, як раз у той мамэнт, калі здарылася гэная страшэнная бяда над князямі чарнігаўскай зямлі, князі полацкай зямлі, "унукі усеслававы, " далёка „скакнулі ад дзедаўскай славы, а часткай паляглі ў зямлю, «прышлёпаныя літоўскімі мячамі"... Але-ж і "слава дзеда Усеслава" была нейкая сумліўная. Аб гэтым кажа хаця б знамянітае мейсца ў паэме аб лёсе Меншчыны, да якой гэны слаўны дзед Усеслаў „скакнуў ваўком"... Характэрна, як двойча ацэньвае гэнага найвыдатнейшага князя беларускага абшару старадаўняй Русі аўтар „Слова. " Ён падчырківае, што гэны ведамы Усеслаў, слаўны ваеннай адвагай і талентам, усюды прыносіў з сабою кроў і сьмерць, паўтараючы "прыпеўку вешчага Баяна," сучасьніка Усеслава, аб тым, што — як ні быў той хітры і горазды, але ўсё-ж за гэта суда Божага і ён ня мінуе"...

З гэтага ўсяго відаць, што ўжо ў тыя часы вельмі рэзка зарысаваліся розьніцы і супярэчнасьці паміж цэлымі вялікімі абшарамі, цэлымі групамі „земляў" Зямлі Рускай, адзінства якой існавала хіба-ж толькі, як ідэя, як ідэолёгія, успадкаваная ад былага адзінства першае княжскае дружыны, якая захапіла ўладу над славянскімі плямёнамі дый якая насіла імя Русь. "

_______________

Наступны разьдзел паэмы - найбольш знамянітае ў ёй мейсца, так званы плач Яраслаўны, які і цяпер яшчэ рве сэрца чытача сваім надзвычайна сільным і шчырым лірызмам.

Канчальны разьдзел паэмы дае апісаньне уцёкаў князя Ігара з палону палавецкага. Ізноў магутны талент песьняра блішчыць тут усімі фарбамі сваей багатае палітры, арганічна зьвязанай з адвечным сьветапаглядам і жыцьця - адчуваньнем славянскай Русі, супольнымі блізу цалком усім яе магутным народным галінам. Увесь абраз уцёкаў Ігара і безнадзейнай пагоні за ім двух ханаў палавецкіх, Гзака і Канчака, напісаны характэрнымі для мастацкай манеры аўтара кароткімі, сільнымі, яркімі "мазкамі," робіць вельмі моцнае ўражаньне.

Паслухайце самі:

Прыснула мора к палуначы...
Ідуць сьмерчы туманамі —
Сам Бог указывае Ігару шлях
На Бацькаўшчыну...
Пагасьлі зоры вячэрнія.
Ігар быццам сьпіць,