Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэны, можа, запраўдны герой усяе паэмы, каб абмежыцца толькі дакорамі пацярпеўшым бяду ды сьмерць "сыном". Зараз-жа зьвяртаецца вялікі князь Кіеўскі з магутным заклікам да ўсіх тагачасных валадароў, Зямлі Рускай - ад Суздаля над Волгай да далёкай на захад Галіччыны, — каб ішлі разам з ім ратаваць усю Рускую Зямлю; разьбіць дарэшты яе ворага, адамсьціцца

"За сьвежую крыўду Рускай Зямлі,
За раны Ігара, адважнага сына Сьвятаслава".

Аўтар пералічае ўсіх гэтых перадавых валадароў, даючы ім вельмі яркія характэрыстыкі, усхваляючы іх сілу, багацьце, баявую адвагу і патрыятызм ясна-ж, каб мацней заахвоціць іх да новага паходу. На гэтую адзнаку: актуальнасьць гэнага закліку трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу, бо-ж яна дапамагае нам азначыць час напісаньня самае паэмы.

_______________________

Два вялікія адрыўкі паэмы прысьвечаны Полаччыне, — каб высьвятліць тое, чаму ў шырокім закліку кіеўскага вял. кн. Сьвятаслава да ўсіх князёў Рускае Зямлі ён абмінуў магутных валадароў Полаччыны. Напомнім, на падставе летапісу, Іпатаўскага і інш., аб гістарычных здарэньнях тагачаснага мамэнту, папярэдзіўшых паход Ігара, - у гэнай частцы Рускае Зямлі. Якраз на працягу 10-15 гадоў перад паходам Ігара ішла паміж князямі „Рускае Зямлі" зацятая крывавая барацьба за кіеўскі пасад. У 1174 годзе Полацкія князі, а з імі разам і князі Смаленскія і князі Тураўскія, і Пінскія і Горадзенскія пад націскам і павадырствам князя Суздальскага Андрэя — ідуць вялікаю "ратью" проці сеўшых на кіеўскі пасад Расьціславічаў, каб аддаць яго аднаму з, ольгавічаў" Сьвятаславу Усеваладавічу, таму самаму, які іграе такую вялікую ролю ў "Слове. " Але праз некалькі гадоў у 1180 г., у барацьбе гэтага вял. кн. кіеўскага з Усеваладам Суздальскім — полацкія князі прымаюць старану Сьвятаслава. "Прыйшлі, кажа Іпат. летапіс, Полацкія князі ў дапамогу Сьвятаславу - і Брачыслаў з Віцебску і брат яго Усеслаў з палачанамі, а з імі былі і лібь і літва." Кн. Ізяслаў Васількавіч, аб якім, побач з усеславам і Брачыславам, кажа тутака Слова," быў хіба-ж таксама князем Полацкім, можа, трэйцім братам абодвух апошніх. Усе гэтыя Полацкія, "Усеславічы" - патомкі першага, амаль не легендарнага Усеслава, які ў "Слове рысуецца такім чарадзеям, „лютым зьверам і валадаром усяе Рускае Зямлі, які з сваей дружынай аблятаў блізка ўсю яе з канца ў канец, усюды прыносячы з сабою жах, кроў, бяду і спусташэньне. Ужо з гэтага ўсяго відаць, што Полаччына стаяла неяк асобна, здалёка ад рэшты Рускае Зямлі. Гэтая асобнасьць павялічвалася яшчэ і тым, што ўжо ў гэныя часы полацкая зямля з княжствамі Горадзенскім, Менскім, Тураўскім, Пінскім і інш. мелі з захаду сваіх ворагаў — саюзьнікаў літоўцаў, і гэтыя, уласныя клапоты ў вельмі значнай меры адрывалі гэных «заходнерускіх, ці беларускіх князёў ад супольнага жыцьця з рэштай