Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пра кастыль, які меў такую-ж форму, збегаў за кастылём у вёску і паднёс яго сястры. Але яна так закруціла галавою, што мы спалохаліся, каб яна не вывіхнула шыі.

Калі сястра заўважыла, што Бідзі без намаганняў яе разумее, таемны знак зноў з‘явіўся на дошцы. Бідзі ўважліва паглядзела на яго, выслухала мае тлумачэнні, паглядзела, штосьці мяркуючы, на сястру, на Джо (які заўсёды абазначаўся на дошцы вялікім Д) і пабегла ў кузню; мы з Джо пайшлі за ёю.

— Ну, так, вядома! — усклікнула Бідзі з радасным тварам. — Хіба вы не бачыце, што яна яго патрабуе!

Орліка, зразумела! Яна забыла яго імя і абазначала яго, малюючы малаток. Мы сказалі яму, чаго клічам яго на кухню; ён не спяшаючыся паклаў свой малаток, выцер лоб рукавом, пасля фартухом і паплёўся, перавальваючыся і падгінаючы калені, той гультаяватай хадою, якой ён асабліва вызначаўся.

Прызнацца, я чакаў, што сястра выкрые яго, і адчуў некаторае расчараванне, убачыўшы зусім процілеглае. Хворая яўна выразіла жаданне быць з ім у прыязных адносінах, вельмі радавалася яго прысутнасці і паказвала знакамі, каб яго пачаставалі віном.


РАЗДЗЕЛ XVI

Цяпер пацякло для мяне звычайнае рабочае жыццё, якое не выходзіла за межы вёскі і балот. Адзінай рознастайнасцю ў гэту сумную эпоху былі для мяне дні майго нараджэння. У гэтыя дні я ішоў з візітам да міс Гевішам. Спатканні цягнуліся па некалькі хвілін, а калі я ўходзіў, яна на развітанне давала мне гінею і загадвала прыходзіць у наступны дзень майго нараджэння. У першы раз я прабаваў адмовіцца ад гінеі, але яна так злосна запыталася мяне, ці не чакаю я большага, што пасля гэтага я палічыў за лепшае браць яе грошы