Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дам свае правы на мяне, і тым удзесяцярыў свае ранейшыя злачынствы.

— Вось бачыце, Джозеф і яго паважаная жонка, — сказаў Пембльчук, узяўшы мяне за руку вышэй локця, — я з тых людзей, якія заўсёды даводзяць да канца пачатую справу. Хлопчыка трэба аддаць у навуку зараз-жа. Такія мае правілы. Запісаць яго хутчэй, і справа скончана.

— Мы добра ведаем, дзядзя Пембльчук, — сказала сястра, сціскаючы ў руках кашалёк, — як многа мы вам абавязаны.


РАЗДЗЕЛ XIII

Цяжка сароміцца свайго дома. Вельмі можа быць, што ў гэтым пачуцці тоіцца няўдзячнасць, і цяжкасць яго з‘яўляецца толькі заслужаным пакараннем. Як-бы то ні было, але магу засведчыць, што яно вельмі мучыць чалавека.

Наш дом ніколі не быў для мяне асабліва прывабным дзякуючы характару маёй сястры, але Джо лічыў яго святыняю, і я верыў Джо.

Але мінуў год, і ўсё змянілася. Цяпер наш дом здаваўся мне грубым і вульгарным, і я ні ў якім разе не хацеў-бы, каб Эстэла і міс Гевішам бачылі яго.

Раней мне здавалася, шта варта мне толькі закасаць рукавы сваёй кашулі і ўвайсці ў кузню падмайстрам майго Джо, і я буду горды і шчаслівы. Цяпер, калі мара зрабілася сапраўднасцю, я адчуваў толькі, што ўвесь вымазаны вугальным пылам і што на душы ў мяне такі цяжар, у параўнанні з якім кавадла было лёгкім пяром. Як у першыя, так і ў наступныя дні свайго вучнёўства я быў аднолькава нешчаслівы; але мне прыемна ўсведамляць, што праз увесь гэты час Джо ніколі, ні разу не чуў ад мяне слова наракання;