Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Баюся, што вы нічога яму не пакінеце, — заўважыў я боязка пасля даволі доўгага маўчання, у часе якога абмяркоўваў, ці прыстойна будзе такая заўвага. — Больш мне няма адкуль узяць.

— Не пакіну? Каму? — запытаўся ён, перастаючы есці.

— А таму малойчыку, які ў вас схаваны.

— Ах, таму! — адазваўся ён з кароткім смехам. — Так, так. Яму не трэба есці.

— А мне здалося па яго твару, што нават вельмі трэба.

Незнаёмец перастаў есці і зірнуў на мяне з найвялікшым здзіўленнем.

— Хіба ты яго бачыў?

— Бачыў.

— Калі?

— А вось зараз.

— Дзе?

— Вунь там, — і я паказаў пальцам. — Ён сядзеў і драмаў, калі я падышоў. Спачатку я падумаў, што гэта вы.

Ён схапіў мяне за шыварат і так страшна вылупіў на мяне вочы, што я падумаў, ці не збіраецца ён, як спачатку хацеў, перарэзаць мне глотку.

— Адзеты гэтак-жа, як і вы, толькі ў капялюшы, — тлумачыў я, увесь дрыжучы, — і… і… — мне хацелася сказаць больш далікатна, — і гэтак-жа, як і вы, мае патрэбу ў падпілку. Хіба вы не чулі гармату сёння ўночы?

— Значыць, гэта і сапраўды была гармата, — прагаварыў ён нібы сам сабе.

— Дзіўна, як вы маглі ў гэтым сумнявацца! Мы ў сябе дома чулі стрэл, а гэта-ж куды далей, і потым мы сядзелі запёршыся.

— Бачыш, — загаварыў ён, — калі чалавек адзін у гэтых балотах, ды ў дадатак яшчэ з цяжкою галавою