Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваў або навочна паказваў сваю незычлівасць — не, але я заўважаў, што ён заўсёды выбіваў іскры ў мой бок і, калі я зацягваў песню, ён падпяваў мне абавязкова не ў такт.

Орлік ужо працаваў у кузні, калі на наступны дзень я напомніў Джо яго абяцанне адпусціць мяне на поўдня. Тут ён нічога не сказаў, таму што каваў разам з Джо паласу жалеза, але, крыху пачакаўшы, загаварыў, абапёршыся на малаток:

— Паслухайце, гаспадар: спадзяюся, вы не намераны патураць толькі аднаму з нас. Раз вы далі свята малютку Піпу, дык няхай будзе свята і старому Орліку.

Яму было гадоў дваццаць пяць, але ён заўседы гаварыў аб сабе як аб старым.

— На што табе свята? — запытаўся Джо.

— Як на што? На тое-ж, на што і яму, — адказаў Орлік.

— Піп ідзе ў горад.

— Ну што-ж? І стары Орлік пойдзе ў горад. У горад могуць і двое ісці. Дарога нікому не заказана.

— Не гарачыся, — сказаў Джо.

— А хто мне забароніць? — бурчэў Орлік. — Бач ты, у горад! Ведаем мы гэтыя штукі. Не, гаспадар! Патураць тут няма чаго, а ўжо калі патураць, дык абодвум.

Але гаспадар рашуча адмовіўся гаварыць, пакуль работнік не ўгамоніцца. Тады Орлік кінуўся да горна, выхапіў адтуль раскаленую паласу жалеза, замахнуўся ёю на мяне, нібы хацеў праткнуць мяне наскрозь, потым паклаў на кавадла і пачаў па ёй біць з такім азвярэннем, быццам замест жалеза пад малатком ляжаў я, а іскры, што сыпаліся з паласы, былі пырскі маёй крыві. Калі ён дабіўся да таго, што ўвесь успацеў, а жалеза астыла, ён зноў абапёрся на малаток і сказаў:

— Гаспадар!

87