Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Добра, Піп, — згадзіўся Джо тонам чалавека, паспеўшага нарэшце пераканаць свайго праціўніка, — я аб гэтым і кажу. Ты праўду кажаш.

— Ну, так, Джо. Але я хацеў табе вось што сказаць: у нас цяпер работы мала, і калі-б ты заўтра адпусціў мяне на паўдня, я схадзіў-бы ў горад і наведаў міс Эст… Гевішам.

— Але, Піп, — заўважыў важна Джо, — яе завуць, здаецца, не Эстгевішам. Ці, можа, яе перахрысцілі?

— Ведаю, ведаю, Джо. Я проста памыліўся. Ну, дык як-жа ты думаеш?

Джо думаў, што калі я знаходжу гэта патрэбным, то і ён з гэтым згодзен. Але ён паставіў умоваю, што, калі мяне прымуць няветліва і не запросяць паўтарыць мой візіт, проста як візіт, які быў зроблены без усякай задняй думкі, з адзінаю мэтай падзякаваць за зробленую ласку, дык маё наведванне не павінна паўтарацца. Умове гэтай я абяцаў падпарадкавацца.


РАЗДЗЕЛ XIV

У Джо быў работнік, якому ён плаціў жалаванне патыднёва; звалі яго Орлік. Ён быў шырокаплечы, мускулісты, смуглявы, вельмі дужы хлопец, які ніколі і нікуды не спяшаўся, а заўсёды хадзіў уразвалку. Кватараваў ён у вартаўніка шлюзаў на балотах і ў рабочыя дні выпаўзаў з сваёй бярлогі і плёўся на работу, засунуўшы рукі ў кішэні, з клуначкам за плячыма, у якім быў завязан яго абед.

Гэты пануры хлапец недалюбліваў мяне. Калі я быў яшчэ малым і баязлівым, ён стараўся ўпэўніць мяне, што ў кузні, у самым цёмным кутку, жыве чорт, што праз кожныя сем гадоў неабходна распальваць горан жывым хлопчыкам і што хутка і я пайду на падпалку. Калі я зрабіўся падмайстрам, антыпатыя яго да мяне яшчэ павялічылася. Не то, каб ён выказ-

86