джальны адказ, ён папрасіў у мяне дазволу выйсці на хвіліну і сапраўды вельмі хутка вярнуўся з бутэлькаю вады і намочанай у воцаце губкаю. «Спатрэбіцца для абодвух», заўважыў ён, паставіўшы гэтыя прыпасы да сцяны, і пачаў распранацца. Ён зняў не толькі куртку і камізэльку, але нават кашулю, і ўсё гэта з самым вясёлым, дзелавым і крывяжэрным выглядам.
У яго быў не асабліва здаровы выгляд, — на твары ў яго былі прышчы і высыпка вакол рота, — але гэтыя грозныя падрыхтаванні напалохалі мяне. Па-мойму, ён быў прыблізна ў маіх гадах, але шмат вышэйшы за мяне, і яго гімнастычныя прыёмы рабілі вялікае ўражанне. У астатнім гэта быў малады джэнтльмен у шэрым плацці (пакуль не зняў яго, рыхтуючыся да бойкі), прычым локці, калені, пясці рук і ступні гэтага джэнтльмена развіліся куды болыш як усё тулава.
Сэрца ёкнула ў мяне, калі я ўбачыў, як ён спрытна нацэльваўся, каб напасці на мяне, пільна разглядаючы маю фігуру, быццам выбіраў найбольш зручнае для гэтага месца. Ніколі праз усё маё жыццё я не быў так здзіўлен, як цяпер, калі ўбачыў, што пасля першага майго ўдару ён ляжаў урасцяжку на спіне са скрываўленым носам і недарэчна глядзеў на мяне.
Аднак, ён у адзін момант ускочыў на ногі, незвычайна жвава абцёрся губкаю і пачаў зноў нацэльвацца. Другім найвялікшым сюрпрызам у маім жыцці быў мой другі ўдар, пасля якога я ўбачыў яго зноў на спіне, ды яшчэ з падбітым вокам.
Яго смеласць выклікала ў мяне вялікую пашану. Мабыць, у яго зусім не было сілы; ён ні разу не ўдарыў мяне балюча і ўвесь час падаў, але ўсякі раз ускокваў, нібы нічога не было, абціраўся губкаю ці адпіваў вады з бутэлькі, выконваючы з найвялікшым задавальненнем ролю ўласнага памочніка, і, па выка-
72