Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пліт, якімі быў выбрукаваны двор, і сунула мне хлеб з мясам, нават не зірнуўшы на мяне, як якому-небудзь сабачку. Я быў так зняважаны, што на вачах маіх навярнуліся слёзы. У гэтую хвіліну дзяўчынка зірнула на мяне, і на яе твары выразілася радасць ад усведамлення таго, што яна была прычынаю гэтых слёз. Гэта прымусіла мяне стрымацца і паглядзець ёй проста ў вочы. Яна пагардліва ўстрасянула галавою і пайшла прэч.

Але калі яна пайшла, я пачаў шукаць месца, каб дзе схавацца, зайшоў за адны з дзвярэй піваварні, прыпёрся рукою да сцяны, паклаў на яе галаву і заплакаў. Я плакаў, біў нагамі аб сцяну, рваў сябе за валасы; крыўда мая была такая горкая, боль, які я не ўмею назваць, такі востры, што я адчуваў непераможную патрэбу ўчыніць сабе які-небудзь знадворны фізічны боль, каб заглушыць крыўду.

Даўшы выхад сваім зняважаным пачуццям у горкіх слязах і ў шалёных ударах па сцяне піваварні, я выцер твар рукамі і вышаў з-за дзвярэй!

Хлеб і ялавічына былі вельмі смачныя, піва прыемна сагравала, і неўзабаве я меў магчымасць спакойна агледзецца вакол. Так, усё тут было закінута. Не было ні галубоў у галубятні, ні коней у канюшні, ні свіней у хляве, ні соладу ў свірне, а ў катлах і чанах нават не пахла півам і зернем. На сумежным дворыку валяліся цэлаю кучай парожнія бачонкі, кіслы пах напамінаў аб мінуўшых лепшых днях.

У самым далёкім канцы двара піваварні быў густы сад, абгароджаны сцяною, настолькі нізкаю, што я мог учапіцца за яе і, прыўзняўшыся на руках, зірнуць у сад. Я ўбачыў, што сад далучаўся да дому і ўвесь зарос быльнікам. У гэтую хвіліну паказалася Эстэла з ключамі, каб выпусціць мяне.

Праходзячы міма, яна кінула на мяне зларадны позірк, нібы радавалася, што рукі ў мяне заскарузлыя, а боты грубыя, і, адчыніўшы калітку, чакала, каб я прай-

49