для маёй дзіцячай душы ўражаннямі ад кірмашовых гулянняў.
Праз некаторы час я супакоіўся, і мы пачалі гутарыць, як гутарылі даўней, лежачы на батарэі. Джо з таго часу ніколькі не змяніўся. У маіх вачах ён быў тады тым-жа, чым і цяпер, — шчырым, адданым другам.
Я спачатку не зусім разумеў (хоць гэта мучыла мяне) наступнай з‘явы: па меры таго, як я выздараўліваў і папраўляўся, Джо пачынаў усё больш і больш сцясняцца са мною. Пакуль я быў яшчэ вельмі слабы і меў патрэбу ў яго доглядзе і клопатах, Джо абыходзіўся са мною па-стараму, называючы мяне па-ранейшаму і «любым маленькім Піпам», і «старым другам», і гэтыя назвы, як музыка, гучэлі ў маіх вушах. Я таксама перайшоў неўзаметку для сябе да ранейшага абыходжання з ім і быў шчаслівы і ўдзячны яму за тое, што ён не працівіўся гэтаму. Але паступова, хоць я і стараўся захаваць нашы адносіны ў рачейшым выглядзе, абыходжанне Джо стала змяняцца. Спачатку я здзівіўся, але потым зразумеў, што прычына гэтай перамены ляжыць ва мне, і вінаваты ў гэтым я.
Гэтую перамену, якая адбылася ў нашых адносінах, асабліва ясна я заўважыў, калі мы аднойчы ўжо ў другі ці трэці раз выправіліся гуляць у Тэмпельскі сквер. Я ішоў, абапіраючыся на руку Джо. Мы селі пагрэцца на сонейку і глядзелі на раку. Калі мы ўсталі, я без усякай задняй думкі сказаў яму:
— Бачыш, Джо, як добра я цяпер хаджу! Убачыш, назад я дайду сам.
— Толькі не стамляйцеся, Піп, цераз сілу, — сказаў Джо. — Аднак, мне прыемна будзе бачыць, калі вы здолееце ўжо дайсці самі без старонняй дапамогі, сэр.
На мяне зрабіла непрыемнае ўражанне апошняе слова. Але ці мог я скардзіцца!? Я дайшоў да агарожы сквера і, зрабіўшы выгляд, што я слабей, чым быў
331