— Так каля тыдня будзе пасля таго, як вы зваліліся… прыблізна так, — сказаў Джо, які рашыў да ўсяго падыходзіць паступова.
— А ці не чуў ты, любы Джо, што сталася з яе маёмасцю?
— Значыцца, мне здаецца, дружа мой, — адказаў Джо, — што я чуў, быццам яна распарадзілася ёю, гэта значыць завяшчала большую частку міс Эстэле; але за дзень ці за два да смерці яна ўласнаручна зрабіла прыпіску, у якой пакінула суму ў чатыры тысячы фунтаў містэру Мацью Покету. А чаму-б, вы думалі, пакінула яна яму чатыры тысячы фунтаў? Па водзыву Піпа аб вышэйуказаным містэры Мацью. Бідзі мне казала, што так і напісана, — сказаў Джо, паўтараючы словы завяшчання: — «па водзыву Піпа аб вышэйуказаным містэры Мацью». Чатыры тысячы фунтаў, Піп!
Апошняя навіна вельмі парадавала мяне, паколькі гэтым завяршалася адзіная добрая справа, якую я зрабіў.
Мы з нецярплівасцю чакалі дня, калі я нарэшце буду мець сілы зрабіць першую прагулку; так калісьці чакалі мы часу, калі я паступлю да Джо ў падмайстры. Нарэшце гэты дзень прышоў. Была нанята адкрытая каляска, Джо захутаў мяне, узяў на рукі, вынес і пасадзіў у яе, нібы я быў слабым дзіцём, якому патрэбны былі клопаты гэтага дужага чалавека.
Джо сеў побач са мною, і мы паехалі за горад, дзе ўсё ўжо зелянела, а паветра было поўна пахучым дыханнем вясны. Я мімаволі падумаў, як цудоўна перамянілася ўсё ў прыродзе на працягу гэтых дзён і начэй, як усё расцвіло, як паявіліся гэтыя палявыя кветкі, як ажывіліся галасы птушак, пакуль я ляжаў у гарачцы. Я прыпаў галавою да грудзей Джо, як бывала, калі ён браў мяне на рукі, стомленага занадта моцнымі
330