Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мегвічам аб тым, як цяжка мне думаць, што ён з-за мяне вярнуўся на радзіму сабе на пагібель.

— Любы хлопчык, я не наракаю на лёс, — адказаў ён. — Я бачыўся з сваім хлопчыкам, цяпер ён і без мяне можа падтрымліваць сваё джэнтльменства.

Не, — гэтая думка ўжо прыходзіла мне ў галаву, — не. Цяпер, калі-б нават я хацеў, гэта ўжо не ад мяне залежыць: я зразумеў нарэшце намёк Веміка. Я ведаў, што, калі яму вынесуць прыгавор, яго маёмасць будзе канфіскавана казною.

— Слухай, мой любы, — казаў ён далей. Лепш няхай яны не ведаюць, што мой джэнтльмен мне блізкі. Прыходзь калі-ні-калі наведаць мяне, як быццам-бы выпадкова, разам з Вемікам. А калі мяне ў апошні раз будуць прыводзіць да прысягі, сядзь так, каб я мог цябе бачыць, больш мне нічога не трэба.

— Не, я ні за што не пакіну вас, — сказаў я. — Я выклапачу сабе дазвол быць каля вас і спадзяюся быць вам такім самым верным другам, якім вы былі для мяне.

Яго рука, трымаўшая маю руку, дрогнула, ён адвярнуўся, і я пачуў, што ў яго горле, як у даўно мінулыя дні, штосьці захрыпела; але цяпер, калі ўсё ў ім змякчылася, і гэтыя хрыплыя гукі былі не такія рэзкія, як у мінулы час.

Добра, што ён закрануў гэтае пытанне; сам я, мабыць, здагадаўся-б надта позна; яго словы напомнілі мне, што ён ніколі не павінен ведаць аб тым, што яго надзеі зрабіць мяне багачом навекі рухнулі.


РАЗДЗЕЛ L

На наступны дзень Мегвіч быў выкліканы на допыт і, напэўна, зараз-жа і пастанавілі-б перадаць яго крымінальнаму суду, калі-б не аказалася неабходным выклікаць даглядчыка плывучай турмы, адкуль ён ка-

319