Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

койна сядзець і больш захутацца ў плашч. Ён весела, супакоіў мяне: «Не бойся, любы хлопчык», і застыў у нерухомай позе.

Між тым, катэр перасёк нам дарогу і стаў каля нашай шлюпкі, пакінуўшы паміж сабою і ёю якраз такую адлегласць, каб нашы вёслы не чапляліся адно за адно.

Пакуль мы стаялі нерухома, і ён не рухаўся; калі-ж мы рабілі некалькі ўзмахаў вёсламі, і ён рабіў тое-ж самае. Адзін з пасажыраў катэра, які кіраваў рулём, пільна глядзеў на нас, грабцы таксама глядзелі на нас; другі пасажыр, захутаны ў плашч яшчэ больш старанна, чым Провіс, як мне здалося, дрыжэў усім целам і час ад часу шаптаў на вуха рулявому нейкія ўказанні. Ні ў катэры ні ў лодцы не было вымаўлена ніводнага слова.

Прайшло некалькі секунд. Стартопу, які сядзеў супроць мяне, удалося разгледзець, які параход ішоў першым, і ён шапнуў мне: «Гамбургскі». Параход шпарка набліжаўся, лопасці яго калёс усё гучней і гучней плюхалі па вадзе; мне здавалася, што яго цень ужо насоўваецца на нашу шлюпку. У гэтую хвіліну з катэра да нас загаварылі. Я адазваўся.

— У вас у шлюпцы беглы катаржнік, — крыкнуў мне рулявы. — Вось той, што хутаецца ў плашч, яго завуць Авель Мегвіч, інакш Провіс. Я яго арыштую. Я патрабую, каб ён здаўся без супраціўлення і каб вы аказалі мне дапамогу.

З гэтымі словамі рулявы, не даючы ўголас ніякага загаду сваёй камандзе, накіраваў катэр прама на нас. Адным узмахам вёслаў грабцы паставілі катэр нам упоперак дарогі і, перш, чым мы зразумелі, у чым справа, яны ўжо кінулі вёслы і ўчапіліся за нос нашай шлюпкі.

На параходзе пачалася мітусня. Я чуў, як адтуль нам крычалі, як капітан скамандаваў: «Стоп машына!», як замоўклі калёсы, адчуў, што параход усё-такі ня-

315