Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ным, тым больш, што яно супярэчыла пакінутай мною запісцы. Чым больш ён думаў аб гэтым дзіўным пісьме, тым больш павялічваўся яго непакой. Скончылася тым, што праз чвэрць гадзіны ён удвух са Стартопам, які вызваўся суправаджаць яго, пабег у кантору дыліжансаў даведацца аб адыходзе наступнага дыліжанса і даведаўся, што апошні дыліжанс пайшоў. Па меры таго, як уставалі новыя перашкоды, непакой Герберта павялічваўся, нарэшце ён рашыў наняць паштовых і ехаць шукаць мяне. Такім чынам яны са Стартопам апынуліся ў «Блакітным Вепры», дзе спадзяваліся знайсці мяне або атрымаць якія-небудзь звесткі пра мяне. Калі-ж ім і там не ўдалося нічога даведацца, яны пайшлі да міс Гевішам, дзе канчаткова згубілі мой след. Тады яны накіраваліся назад у гасцініцу, разлічваючы там паабедаць і падшукаць каго-небудзь, хто мог-бы ім паказаць дарогу да шлюзнага доміка.

Дарогаю Герберту прышло ў галаву, што мяне маглі выклікаць сюды па якой-небудзь справе, маючай значэнне для аховы Провіса ад небяспекі. Лічачы, што ў такім выпадку іх паяўленне можа аказацца вельмі недарэчы, ён пакінуў важатага і Стартопа ля каменаломні, а сам ціхенька абышоў два ці тры разы шлюзны домік, прыслухоўваючыся, што там робіцца. Яму ўдалося пачуць толькі невыразныя гукі нейкага грубога хрыпатага голасу, і ў яго з‘явілася ўжо сумненне, ці тут я, як раптам я моцна закрычаў. Ён крыкнуў мне ў адказ і разам са сваімі спадарожнікамі ўварваўся ў дом.

Калі я расказаў Герберту, што адбывалася ўнутры шлюзнага доміка, ён хацеў, не гледзячы на познюю пару, зараз-жа бегчы да гарадскога суддзі і дабіцца загаду аб арышце Орліка. Але я ўжо раней уцяміў, што падача скаргі затрымае нас у горадзе або прымусіць у хуткім часе зноў сюды вярнуцца, так што падобны крок акажацца згубным у адносінах да Провіса.

307