ныя, пустыя, нібы ў нежылым доме. Мы падняліся па цёмнай лесніцы ў першы паверх і ўвайшлі ў кватэру, якая складалася з трох пакояў, таксама няўтульных і цёмных.
Абед падаваўся ў самым лепшым з трох пакояў, побач быў туалетны пакой, а далей спальня. Ён сказаў нам, што займае ўвесь дом, але карыстаецца ўсяго гэтым невялікім памяшканнем. Стол быў сервіраваны раскошна. Каля яго крэсла стаяў столік з графінамі, бутэлькамі і чатырма дэсертнымі талеркамі з фруктамі. Я заўважыў, што ўсё знаходзілася ў яго пад рукою і перадаваў ён нам сам.
Да гэтага часу ён амаль не бачыў маіх трох таварышоў, бо ўсю дарогу ішоў побач са мною, і цяпер, пазваніўшы, каб давалі абедаць, ён стаў спіною да каміна і ўважліва пачаў іх разглядаць. На маё здзіўленне, ён галоўным чынам, калі не выключна, зацікавіўся Дрэмлем.
— Піп, — сказаў ён, узяўшы мяне за плячо і адводзячы да акна, — я-ж зусім не ведаю іх. Як завуць гэтага павука? :
— Павука? — перапытаў я.
— Ну так, гэтага вуграватага, нязграбнага панурага хлопца?
— Гэта Бентлі Дрэмль, — сказаў я. — А той, з далікатным тварам, — Стартоп.
Не звярнуўшы ніякай увагі на юнака з далікатным тварам, ён гаварыў:
— Дык яго завуць Бентлі Дрэмль? Мне ён падабаецца.
І ён зараз-жа загаварыў з Дрэмлем, ніколькі незважаючы на яго панурасць і маўклівасць, але, наадварот, настойліва стараючыся прымусіць яго разгаварыцца. Я назіраў за абодвума, пакуль не з‘явілася эканомка з першаю страваю і не адцягнула маёй увагі. Гэта была жанчына, на мой погляд, гадоў сарака, аднак,
156