Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па меры набліжэння да канторы, Вемік рабіўся ўсё больш сухім і суровым, і рот яго ўсё больш выцягваўся, прымаючы форму адтуліны паштовай скрынкі. Калі-ж мы прышлі ў кантору і ён выцягнуў свой ключ, то, здавалася, да такой ступені забыўся аб існаванні сваёй вальворцкай дачы, нібы і замак, і мосцік, і альтанка, і возера, і фантан, і сам бацька ўзляцелі ўгару і рассеяліся ў прасторы з апошнім выстралам гарматы.


РАЗДЗЕЛ XXIV

Прадраканне Веміка збылося: мне хутка здарыўся выпадак параўнаць хатняе абсталянанне майго апекуна з жыллём яго клерка і касіра. Калі мы з Вемікам прышлі ў кантору, містэр Джагерс быў у сябе ў габінеце і мыў рукі пахучым мылам. Ён паклікаў мяне да сябе і ўшанаваў мяне і маіх прыяцеляў запрашэннем, аб якім я ўжо быў папярэджан Вемікам.

— Прыходзьце заўтра, — сказаў мой апекун, — і без цырамоніі. Парадных касцюмаў не трэба.

— Куды-ж прыходзіць? — запытаўся я, таму што не меў паняцця, дзе ён жыве. Цвёрда трымаючыся свайго правіла ніколі не даваць простага адказу, ён сказаў:

— Заходзьце сюды, і мы пойдзем разам.

Тут дарэчы будзе заўважыць, што ён заўсёды ўмываўся пасля ўходу кліентаў, як які-небудзь доктар або дантыст. Калі на наступны дзень я і мае таварышы зайшлі па яго а шостай гадзіне, то, як відаць, перад тым ён быў заняты якою-небудзь асабліва бруднаю справай, таму што мыў не толькі рукі, але і твар і нават паласкаў горла.

Ён прывёў нас у Джэрард-стрыт і спыніўся каля нейкага дома. Дом быў даволі прыгожы, але даўно не фарбаваны, і вокны даўно не мытыя. Ён дастаў ключ, адамкнуў дзверы, і мы ўвайшлі ў каменныя сені, цём-

155