Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Неўзабаве на сцэне з‘яўляецца нейкі пан, дзе іменна — на бягах, на балах ці ў іншых публічных месцах — гэта для нас не важна. Гэты пан пачынае ўхажваць за міс Гевішам. Я ніколі яго не бачыў (таму што гэта здарылася дваццаць пяць гадоў таму назад, раней, чым мы з вамі з‘явіліся на свеце), але бацька казаў, што гэта быў відны мужчына, у якога можна было закахацца. Чалавек гэты проста праследаваў міс Гевішам і кляўся ёй у каханні. Думаю, што да гэтага часу яна не выяўляла асаблівай пяшчотнасці пачуццяў, так што ўся пяшчотнасць, якая ў яе была, сканцэнтравалася на ім, і яна пакахала яго горача. Дзень вяселля быў прызначан, шлюбнае плацце гатова, план вясельнай паездкі складзен, вясельныя госці запрошаны. Надышоў дзень вяселля, але жаніх не з‘явіўся. Ён прыслаў ёй пісьмо…

— Якое яна атрымала, — падхапіў я, — калі адзявалася да вянца, у дваццаць хвілін дзевятай?

— Так, хвіліна ў хвіліну, — сказаў Герберт, кіўнуўшы галавою, — на гэтым часе яна потым спыніла ўсе свае гадзіннікі. Што было ў гэтым пісьме, не магу вам сказаць, ведаю толькі, што дзякуючы яму вяселле расстроілася. Ачуняўшы пасля цяжкай хваробы, яна кінула клапаціцца аб доме, давяла яго да поўнага заняпаду, — гэта вы і самі ведаеце, — і з таго часу ніколі не бачыла сонечнага святла.

— Тут і ўся гісторыя? — запытаў я, крыху падумаўшы.

— Уся, прынамсі, наколькі яна вядома мне.

— Вы сказалі, што Эстэла не радня міс Гевішам, а гадаванка. Калі яна яе ўзяла?

Герберт паціснуў плячыма.

— Калі я ўпершыню пачуў аб міс Гевішам, Эстэла была ўжо ў яе. Больш я нічога не ведаю. Цяпер, Гендзель, — дадаў ён, скончыўшы свой расказ, — паміж намі

136