Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сабака і чэлавек.

(Студіі ахвяраваные сабацы).


Ніхто хіба з дамовай жывёлы не стаіць так блізка да чэлавека, як сабака, і мусі ніхто не мае гэтулькі супольных рысоў, прыказак, зраўненьнёў… Хто гэтаго не заўважыў — паслухайця:

Сабака — гэта адвечны прыяцель і таварыш чэлавека, катораго пілнуіць, калі гаспадар сьпіць бароніць у небаспечнасьці, ратуіць у нешчасьці і за гэта ня просіць ніякой падзякі.

Але чэлавек — тварэньне ўдзячнае — абходзіцца за гэта з ім „як с сабакам“, даець яму есці толькі, каб ня быў «галодзен, як сабака» ешчэ болей яго да сябе прывязваець — прывязвываючы на ланцуг!

Чэлавек зьедае смачнае, а сабацы аддае аб’едкі, тлумачучы, што «добры сабацы і памыйкі».

Калі чэлавека разбярэ злосць — то аказываецца заўсягды вінен сабака, во і кажэ прыказка «хто хочэ собаку ударыць, заўсягды кій знайдзе». Чэлавек да сабакі заўсягды стасуе асновы філазофіі Діогена: г. зн, вучыць яго абходзіцца абы чым, есць абы што і абы ў чым, спаць на марозі, або на сонцы, залежна ад пары году.

Мусі на гэтых ўзаемных прызнаньнях і спачывае адвечная дружба сабакі с чэлавекам.