Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а часамі і пужкаю паддаюць ім ахвоты, падганяюць іх на жаданае лона трыядынай «россійской» національнасьці, хапіліся шукаць новых падмуровак гэтаму разуменьню і ня дбаючы на канцавые вынікі сваей справы, неураджайна, безплодна і шкодна кіруюцца да таго, каб утопію, немажлівасць зрабіць рэальным фактам?..

Гм, гм… Ці то, можэ, памінальная псальма добрэнькіх унукоў па абкропленых хвалою дзядох і бацькох, расейскіх народніках 60-х гадоў і польскіх праўдзівых дэмократах часоў ранейшых і пазьнейшых?

Гм, гм… А можэ гэта сякі-такі компромісс, змова і згода інтэллігентнаго чэлавека, беларускай косткі, абросшай польскім ці расейскім мясам, змова з глухімі дамаганьнямі беларускаго карэньня, што а ні як жэ не ўсыхаець ў яго душы і троху-патроху ды безупынна, без перэстанку шкодзіць спакою яго вумленьня?

Ці гэта законная зайздрасць к другім мо’ і драбнейшым, галінкам дрэва славянскаго, што куды раней пукацца пачалі і к часу беларускаго адраджэньня закрасавалі? Гм… гм… Тут можэ, кірунак с прымусу, каб пазбыцца векавечнаго сораму у гісторыі? Гм… тут можэ людзкая рація: украінцы адрадзіліся і закрасуюць — з жыцьцём спрэчацца ня можна; а раз так — павінен, павінен адродзіцца і твой народ, праўда?

Ці гэта балбатаньне «тутэйшых патрыотоў», што дзеля дзяціннай славы завялі не дзяцінную справу?

Ці гэта, можэ быць, праяўленьне экономіцкаго гнёту, што выдавіў у беларуса-мужыка усе духі і прымусіў яго брыкацца с-пад калоды?

Што гэта?