Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
М. Горэцкі.

Развагі і думкі.


Беларускі рух… беларускі рух… Што гэта за дзіва? Што йшчэ за праява — адраджэньне белых русічоў? Што гэта за навіна часоў нашых — «сьведомые» беларусы? Скуль яно, тое дзіва, пайшло, аткуль узялося? І што гэта за дзіва?

Гм, гм… Ці гэта бязгрэшнае зыканьне романтыкаў двадцатаго веку, што сперша заткнулі вушы ад гудзеньня самакатаў, заплюшчылі вочы ад блісканьня радія, наставілі каўняры ат павеву космоплітызму, завярнуліся прад эспэрантыстамі, інтэрнаціоналістамі і рознымі другімі альбо добра-карыстнымі, альбо невартымі славы «істамі»: пасьля таго разінулі рот прад гісторычным гоманам дзядоў сваіх с таго сьвету і на ўсю сілу пачалі ўжо лашчыць капрысна-хваравіты і не саўсім дзеля іх саміх зразумелы нахіл свайго сэрца да нечэга, здаецца-то і праўда, новаго і прыемнаго ў разуменьні слова «нація», народ і, нездаволенные, што іх цягнуць за валасы,