Старонка:Вязанка (1903).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка не была вычытаная

Стары лясникъ.

«Паночку дарагеньки, дай пораху крышку.
«Кали маешъ увагу на старога Грышку!…
«Отъ лихо наляцело! прышло на астатакъ:
«Найлепшае заўчора зъ нашыхъ жарабятакъ
«Мядзьве̄дзь—падла… ды й кабъ же ваўки яго зъели!…
«Задушыўшы у лесе, кинуў кале ели!…
«А Боже-жъ мой!… отъ быў бы конь церэзъ два годы,
«А цяперъ што?—ничога акромъ адно шкоды!
«Дай пораху, паночку!»
Такъ стары, чуць жывы.
Прасіў пана даунейшы за двара мысливы.
—«Штожъ тутъ порахъ паможе?»—
— «Кабъ разъ здохъ маруха,
—«Яго я пачастую за стрэльбы у вуха!»—
—«Чы ты, Грышка, зваръяцеў?»—
—«Не!—дзякаваць Богу!»—
—«Якже-жъ ты на мядзведзя?… Ледзве цягнешъ ногу,
«Якбы у лихаманцы скачуць табе руки.»—
—«И самъ я тэта знаю… Калижъ плачуць унуки,
«Ды й гоманамъ вяликимъ паўна наша хатка.
«Кабъ панъ ве̄даў якое было жарабятка!
«И доўга и шырока и крэпка ў карку,
«Самы гэты конь быў бы намъ у гаспадарку!…
«Ня дарую!… и гаду павыцягну жылы!
«Кабъ ня меу я спакою и середзь магилы,
«Кали будзе безъ кары то насене̄ ураже̄!!!
«Чы ёнъ мне̄ шкуру злупиць, чы самъ, шельма, ляже̄!»—
—«Да ты-жъ хиба за стре̄льбай даўно ня меў дзе̄ла?»—
—«Летъ зъ пятнанцаць, якъ старасць маю силу зъела!»