Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 21 —

месяца 1214 году саюзныя і ставарышаныя Гаспадарствы былі ў палажэньні вайны, ці якому іншаму Гаспадарству, якое-б заключыла з Аўстрыяй спэцыяльны мытны дагавор, прадбачаны ў Мірным Трактаце, які будзе зроблены з Аўстрыяй.

АРТЫКУЛ 16.

Аж да заключэньня вышэйназванай агульнай Конвэнцыі Польшча абавязваецца трактаваць нароўні з нацыянальнымі караблямі ці з караблямі найбольш упрывілеёванага Народу, караблі ўсіх саюзных і ставарышаных Гаспадарстваў, якія даюць польскім караблём аналёгічнае трактаваньне.

У відзе вынятку з гэтае пастановы выразна прызнаецца Польшчы, а таксама ўсім саюзным і ставарышаным Гаспадарствам права засьцярогі свайго прыберажнага гандлю для караблёў нацыянальных.

АРТЫКУЛ 17.

Пакуль не адбудзецца, пад кіраўніцтвам Лігі Народаў, заключэньне агульнай Конвэнцыі, якая мае запэўніць і ўтрымаць свабоду транзыту, Польшча абавязваецца даць на польскай тэрыторыі, ўлучаючы ў гэта тэрыторыяльныя воды, свабоду транзыту, для асобаў, тавараў, караблёў,