Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 20 —

АРТЫКУЛ 14.

Да часу, пакуль польскі Урад ня выдасьць мытнага тарыфу, тавары, якія паходзяць з саюзных і ставарышаных Гаспадарстваў, ня будуць пры ўвозе ў Польшчу падлягаць паборам вышэйшым, чымся выносяць найкарысьнейшыя паборы, прытарноўваныя пры ўвозе гэтых тавараў паводлуг мытнага тарыфу нямецкага, ці аўстра-вэнгерскага, ці расейскага, абавязковага ў дзень 1 ліпня 1914 году.

АРТЫКУЛ 15.

Польшча абавязваецца не заключаць ніводнага Трактату, Конвэнцыі а ні паразуменьня і не прадпрымаць нічога гэткага, што-бы ёй перашкодзіла мець удзел ўва ўсялякіх агульных Конвэнцыях, якія-б маглі быць зроблены пад кіраўніцтвам Лігі Народаў з мэтаю справядлівага трактаваньня гандлю іншых Гаспадарстваў у працягу пяцёх гадоў ад момэнту набраньня гэтым Трактатам абавязальнае моцы.

Польшча абавязваецца таксама расьцягнуць на ўсе саюзныя і ставарышаныя Гаспадарствы ўсялякія льготы і прывілеі, якія-б у мытных справах пазволіла за час гэтага пяцьгадовага пэрыяду якому-нібудзь з Гаспадарстваў, а якімі ад жніўня