Перайсці да зместу

Старонка:Выбраныя вершы (Чарот, 1925).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пяе у полі хор калёс,
Як старац з ліраю разьбітай…
Загоны вузкія авёс
Убраў зялёным аксамітам.

Вясёлы птушак перазвон
Гудзе на воблачнай званіцы…
Бязмоўнай цішы гіне сон,
Як сонца выплыве крыніцай.

І сыпле промень вогнясталь
К вачом схілю сярпом далонь я —
І пазіраю моўчкі ў даль
У шыр блакітнага бяздоньня.

14 мая 1922.

|}